12 верасня адбылося афіцыйнае ўручэнне сертыфіката адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці адкрытаму акцыянернаму таварыству

12 верасня 2023 г.дырэктар РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Карповіч А.В. афіцыйна ўручыў кіраўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства «Ізаляцыя» сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці вытворчасці матэрыялу рулоннага гідраізаляцыйнага і дахавага на бітумна-палімерным звязальным на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ізаляцыя» больш за 25 гадоў з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, масцік, праймер, эмульсій дарожных і мадыфікаваных бітумаў, падаючы высакаякасныя і даўгавечныя рашэнні для будаўнічай і дарожна-будаўнічай галін у Рэспубліцы Беларусь.
Паспяховае праходжанне сертыфікацыі дазволіць ААТ «Ізаляцыя» палепшыць агульныя паказчыкі дзейнасці прадпрыемства, забяспечыць імідж і дзелавую рэпутацыю надзейнага партнёра, павысіць узровень канкурэнтаздольнасці і ўмацуе давер з боку спажыўцоў.
Рух наперад і актыўнае ўкараненне сучасных інструментаў менеджменту-верны шлях да поспеху!